15 чэрвеня ў 11.00 адбудзецца гарадскі спартыўны фестываль сярод непаўналетніх, з якімі інспекцыі па справах непаўналетніх праводзяць індывідуальную прафілактычную работу. Арганізатарам мерапрыемства выступае Мінскі гарадскі камітэт БРСМ. Месца правядзення — Мінскі раён, пасёлак Ратамка, вуліца Прыгожая, 30.
Падчас спаборніцтваў падлеткі змогуць выпрабаваць свае сілы і паказаць навыкі ў пераадоленні скаладрома, праходжанні паласы з падвешанымі перашкодамі, перацягванні каната, а таксама засвоіць катанне на летніх лыжах і прыняць удзел у гульні па лазертагу.
Падлеткаў чакаюць паказальныя выступленні байцоў АМАПа і мерапрыемства па Правілах дарожнага руху.
У 15.30 адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў гарадскога спартыўнага фестывалю. Падчас цырымоніі будуць уручаны падзякі і дыпломы ад Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[2] https://zviazda.by/be/tags/palasa-perashkod