Супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і процідзеяння гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама разам з аператыўнікамі Ленінскага РУУС сталіцы і супрацоўнікамі аддзела дэпартамента аховы затрымалі закладчыка асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва "Альфа-PVP".
Гэта адбылося якраз у момант закладкі — у 21-гадовага мінчаніна было знойдзена каля 20 скрутачкаў з парашком. Выпадкова відавочцам затрымання стала сужыцелька фігуранта. Зразумеўшы, што маладому чалавеку пагражае пакаранне, яна вырашыла перахаваць "тавар", які захоўваўся ў кватэры, у ячэйку крамы. Аднак міліцыянеры раскрылі аферу. Псіхатроп канфіскавалі, дзяўчыну затрымалі. У ячэйцы аператыўнікі знайшлі пакет, дзе было каля 30 грамаў парашку, пальчаткі, вагі і фасовачныя матэрыялы. Хімічная экспертыза пацвердзіла, што парашкападобнае рэчыва белага колеру ўтрымлівае асабліва небяспечны псіхатроп, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni