Аўтары праекта Experty.by, якія за 10 гадоў праслухалі і ацанілі звыш 500 альбомаў айчынных калектываў і выканаўцаў, зрабілі маштабны выніковы агляд беларускай музыкі з 2008-га па 2017-ы.
Зводны рэйтынг, які склалі прафесійныя музычныя крытыкі і журналісты, узначаліў альбом мінскага інструментальнага трыа Port Mone «Thou», які выйшаў у 2014 годзе, на другім месцы — этна-трыа «Троіца» з дыскам «Зімачка» (2011), «бронза» ў фолк-метал гурта Re1іkt з альбомам «Лекавыя травы» (2015).
Сам жа праект цяпер замарожаны на нявызначаны тэрмін. Але, як адзначае яго кіраўнік і адзін з заснавальнікаў Зміцер Безкаравайны, на сайце застанецца вялікая база рэцэнзій і музыкі, даступнай для праслухоўвання і легальнага пампавання ўсім зацікаўленым. «Дзякуй усім аўтарам, музыкам і чытачам, а мы сыходзім у бестэрміновы адпачынак», — развітаўся Зміцер.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/gurt
[5] https://zviazda.by/be/tags/muzyka
[6] https://zviazda.by/be/tags/reytyng