Цырымонія афіцыйнага адкрыцця чэмпіянату свету па футболе 2018 пачалася ў Маскве на стадыёне "Лужнікі", перадае БЕЛТА [1].
Цырымонія пачалася ў 17.30 па маскоўскім часе і апынулася на здзіўленне кароткай - усяго 15 хвілін. Галоўнымі зоркамі адкрыцця сталі чэмпіён міру 1994 і 2002 гадоў бразілец Роналду, расійская оперная выканаўца Аіда Гарыфуліна і брытанскі спявак Робі Уільямс.
На стадыёне прысутнічае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік беларускай дзяржавы прыбыў на цырымонію і матч адкрыцця ЧС па футболе па запрашэнні Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, які таксама знаходзіцца ў "Лужніках". Акрамя таго, на адкрыццё чэмпіянату прыбылі кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў Азербайджана, Арменіі, Балівіі, Казахстана, Кыргызстана, Лівана, Малдовы, Панамы, Парагвая, Руанды, Таджыкістана, Узбекістана і іншыя ганаровыя госці.
Пасля завяршэння шоу пачнецца матч адкрыцця ЧС паміж зборнымі Расіі і Саудаўскай Аравіі.
Чэмпіянат свету па футболе праходзіць у Расіі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня. Акрамя Масквы матчы сусветнага першынства пройдуць яшчэ ў 10 расійскіх гарадах: Санкт-Пецярбургу, Казані, Сочы, Валгаградзе, Екацярынбургу, Калінінградзе, Ніжнім Ноўгарадзе, Растове-на-Доне, Самары, Саранску.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanat-svetu-pa-futbole