Авіятары Міністэрства па надзвычайных сітуацыях правялі апрацоўку лесу ў нацыянальным парку «Нарачанскі».
Па выніках даследавання, праведзенага «Беллесаховай», на яго тэрыторыі быў выяўлены ачаг рыжага хваёвага пільшчыка — колькасць шкодніка тут істотна перавышала дапушчальныя значэнні.
Найбольш эфектыўным метадам барацьбы з насякомымі было правядзенне ахоўных авіяапрацовак. Улічваючы сціслыя тэрміны па правядзенні мерапрыемстваў, кіраўніцтва парку звярнулася па дапамогу ў дзяржаўную авіяцыйную аварыйна-выратавальную ўстанову «Авіяцыя».
У нацыянальным парку працаваў самалёт Ан-2 са спецыяльнай апаратурай для апырсквання насаджэнняў. За тыдзень экіпаж авіятараў МНС апрацаваў 6231 гектар пашкоджаных угоддзяў, а агульны налёт склаў больш за 40 гадзін.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns
[4] https://zviazda.by/be/tags/narachanski-park
[5] https://zviazda.by/be/tags/nasyakomyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/les