Вучні Навагрудскай дзіцячай школы мастацтваў, нягледзячы на летнія канікулы, працягваюць вучыцца малюнку і кампазіцыі з натуры на адкрытым паветры.
Сёлета, у Год малой радзімы, яны малююць памятныя мясціны, звязаныя з іменем іх слыннага земляка Адама Міцкевіча, каб у верасні наладзіць выстаўку найлепшых работ у музеі паэта. Дарэчы, сёлета Адаму Міцкевічу споўніцца 220 гадоў. Вучыць юных мастакоў настаўніца мастацкіх дысцыплін Святлана Баяроўская.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya