Што больш патрэбна: неба ці зямля?
Зямлі не будзе — буду жыць на моры,
З русалкамі рыбаліць на прасторы
І русалят пад ветразем люляць.
Не стане неба, цемра ахіне —
Я вогнішча раздзьму на скрыжаванні.
Мо, людзі мне падзячаць за старанне
І сябра на агеньчык зазірне.
Без аднаго не здолею пражыць —
Без ветру, што між небам і зямлёю,
Заве неўтаймаваных за сабою
І дорыць адчуванне вольным быць.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotaslova