З 1 верасня ўводзіцца новая паслуга — перадача даных для фарміравання базы працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы. Яна будзе даступная на Адзіным партале электронных паслуг.
Скарыстацца ёй змогуць дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі. Для гэтага трэба зарэгістравацца на партале, атрымаць сертыфікат адкрытага ключа і заключыць дагавор. Паслуга бясплатная. Нагадаем, што база даных не занятых у эканоміцы працаздольных грамадзян будзе сфарміравана да 1 снежня. Яна ўключыць такую інфармацыю пра чалавека, як яго прозвішча, імя і імя па бацьку, пол, грамадзянства, ідэнтыфікацыйны нумар, від, серыя і нумар пашпарта, рэгістрацыя па месцы жыхарства.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/utrymancy
[4] https://zviazda.by/be/tags/utrymanec
[5] https://zviazda.by/be/tags/anlayn