Здарэнне адбылося ў Гродне. Увечары суботы паміж роднымі людзьмі ўзнікла сварка.
Маці не спадабалася, што яе 28-гадовы сын прывёў у хату сваю дзяўчыну. На працягу некалькіх тыдняў яны жылі сумесна, аднак жанчыне не імпанавала прысутнасць у кватэры сужыцелькі сына. Гэтая тэма стала прычынай чарговага вячэрняга канфлікту. Маці нарэзала нажом каўбасу, адначасна нагаворчваючы на дзяўчыну сына, апошні эмацыйна абараняў сваю пасію. Тады маці развярнулася і нанесла свайму сыну нажом адзін удар у жывот.
Зараз пацярпелы знаходзіцца ў шпіталі, у дачыненні да падазронай заведзена крымінальная справа па артыкуле «Наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў".
uvd.grodno.by [1]
Спасылкі
[1] http://uvd.grodno.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne