Мінскі метрапалітэн з 25 чэрвеня ў ранішнія і вячэрнія гадзіны пік крыху павялічыць інтэрвалы руху, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Сталічная падземка будзе адкрыта для пасажыраў з 5.30 да 00.40, нязначна зменіцца графік руху.
"На першай лініі, Маскоўскай, інтэрвал руху ў ранішнія і вячэрнія гадзіны пік (з 7.00 да 9.00 і з 17.00 да 19.00) з 2 хв павялічыцца да 2,5 хв, - адзначылі ў прэс-службе. - На другой лініі, Аўтазаводскай, інтэрвал руху ў ранішнія гадзіны пік будзе складаць 3 хв, у вячэрнія - 3,5 хв. Пры гэтым у пятніцу пікавы вячэрні час крыху змяняецца - на перыяд з 16.00 да 18.30. Больш падрабязна з летнім раскладам можна азнаёміцца на сайце метрапалітэна".
Акрамя таго, унесены карэкціроўкі ў рэжым работы 21 чэрвеня - дзень адкрыцця пасля рэканструкцыі стадыёна "Дынама". З 17.00 да 23.00 цягнікі будуць хадзіць з інтэрвалам 2 хв.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/metro
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk