Пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы пройдзе сёння ў Мінску ў Палацы Незалежнасці.
Парадак дня ўключае каля дзясятка пунктаў. Сярод іх - праграма ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2018-2019 гады, пытанні далейшага развіцця інтэграцыйнага аб'яднання на 2018-2022 гады.
Вышэйшы орган Саюзнай дзяржавы таксама разгледзіць пытанні бягучай дзейнасці інтэграцыйнага аб'яднання.
Акрамя таго, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правядуць перамовы ў вузкім складзе. Яны абмяркуюць стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, рэалізацыю сумесных праектаў, узаемадзеянне ў інтэграцыйных фарматах і на міжнародных пляцоўках.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin
[4] https://zviazda.by/be/tags/vysheyshy-dzyarzhauny-savet-sayuznay-dzyarzhavy