Па дадзеных праваахоўнікаў, ахвярамі страляніны ў цэнтры Мальмё сталі 18-гадовы і 29-гадовы мужчыны.
Паводле папярэдняй інфармацыі, здарэнне не разглядаецца як тэракт. Інфармацыі пра асобу нападніка ў дадзены момант няма.
Невядомы адкрыў стральбу на вуліцы Дротнінгатан у Мальмё ўвечары 18 чэрвеня. Відавочцы паведамілі пра 15 - 20 выстралаў з аўтаматычнай зброі. У выніку інцыдэнту раненні атрымалі пяць чалавек, яны былі шпіталізаваны.
ntv.ru [1]
Спасылкі
[1] http://www.ntv.ru/novosti/2035120/
[2] https://zviazda.by/be/tags/malmyo
[3] https://zviazda.by/be/tags/shvecyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/stralyanina