Заяўкі на арганізацыю і правядзенне рэспубліканскага конкурсу "Нацыянальная кінапрэмія Беларусі" прымаюцца да 17 ліпеня, паведамілі ў Міністэрстве культуры.
Удзельнікі конкурсу павінны мець вопыт работы па арганізацыі і правядзенні кінематаграфічных мерапрыемстваў, кваліфікаваны персанал. Для пацвярджэння адпаведнасці кваліфікацыйным патрабаванням удзельнік павінен прадставіць дакументы, якія засведчваюць права ажыццяўляць адпаведны від дзейнасці па аказанні паслуг, інфармацыю, што пацвярджае наяўнасць вопыту работы і кваліфікаванага персаналу.
Арганізатарам неабходна забяспечыць правядзенне конкурсу на высокім арганізацыйным і мастацкім узроўні, аператыўнае вырашэнне пытанняў падрыхтоўкі і правядзення конкурсу, у тым ліку па арганізацыі работы журы конкурсу, распрацоўцы праграмы конкурсу, сцэнарных планаў цырымоній адкрыцця і закрыцця конкурсу, арганізаваць і правесці інфармацыйна-рэкламную кампанію конкурсу і інш.
Падрабязнасці конкурсу размешчаны на сайце ведамства [1].
БЕЛТА [2]
Спасылкі
[1] http://www.kultura.by/by/
[2] http://www.belta.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/kinapremiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-kultury-respubliki-belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/kino