У Беларусі распрацавалі тэхналогію атрымання фармацэўтычнай субстанцыі для далейшай вытворчасці лекавых сродкаў на аснове ёду, паведаміла камерцыйны дырэктар ЗАТ "БелАсептыка" Марыя Сякач.
Размова ідзе аб атрыманні дзеючага рэчыва павідон-ёд. Гэта фармсубстанцыя ўваходзіць у састаў многіх лекавых сродкаў дэзынфіцыруючага і антысептычнага дзеяння, якія выпускае не толькі "БелАсептыка", але і іншыя беларускія фармпрадпрыемствы. На аснове распрацаванай ЗАТ тэхналогіі можна атрымаць высокаэфектыўны канкурэнтаздольны прадукт, што будзе вырашаць задачы імпартазамяшчэння: цяпер сыравінны кампанент павідон-ёд беларускія кампаніі закупляюць у замежных пастаўшчыкоў.
Распрацоўка фармсубстанцыі знаходзіцца на завяршальным этапе. У бліжэйшы час будзе выпушчана прамысловая партыя.
ЗАТ "Беласептыка" - буйнейшы беларускі вытворца антысептычных, дэзынфіцыруючых, мыйных і ачышчальных сродкаў для прафесійнага выкарыстання ў арганізацыях аховы здароўя, ветэрынарыі, харчовай прамысловасці, у сферы камунальных паслуг. На прадпрыемстве наладжана вытворчасць лекавых сродкаў (антысептыкі для скуры, экстракты і зборы з лекавых траў) і вырабаў медыцынскага прызначэння (хірургічная вата, дазатары для антысептыкаў, мыла).
Кампанія актыўна ўкараняе новыя тэхналогіі і метады кантролю якасці, мае акрэдытаваныя навукова-даследчую і кантрольна-аналітычную лабараторыі. Вытворчасць адпавядае патрабаванням належнай вытворчай практыкі, што пацверджана сертыфікатамі GMP, а гэта з'яўляецца самай высокай ацэнкай адпаведнасці стандартам для фармацэўтычнага прадпрыемства. На вытворчасці водна-спіртавых экстрактаў і араматычных спіртоў укаранёна сістэма кіравання бяспекай прадукцыі НАССР.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/yod
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaseptyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/maryya-syakach
[5] https://zviazda.by/be/tags/vypusk-lyakarstvau
[6] https://zviazda.by/be/tags/navuka