У Інданезіі пры крушэнні судна на возеры Тоба прапалі без вестак 128 чалавек, інфармуе ТАСС [1].
Раней паведамлялася, што адзін чалавек загінуў, дзясяткі зніклі без вестак. "Многія паведамілі, што іх сваякі зніклі", - заявіў прадстаўнік мясцовых пошукава-выратавальных службаў.
Дадзеных аб тым, ці былі сярод пасажыраў судна замежныя грамадзяне, пакуль няма.
Судна перавярнулася на возеры Тоба ў правінцыі Паўночная Суматра ўвечары 18 чэрвеня. На месцы інцыдэнту вядзецца пошукава-выратавальная аперацыя.
Спасылкі
[1] http://tass.ru/
[2] https://zviazda.by/be/tags/indaneziya