У Нясвіжы ваенныя пошукавікі знайшлі астанкі 650 ахвяр расстрэлу часоў Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта сёння журналістам паведаміў начальнік упраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл Беларусі Сяргей Варановіч.
"З мая падраздзялення 52-га батальёна праводзяць раскопкі ў Нясвіжы, дзе ў пясчаным кар'еры нямецка-фашысцкія захопнікі праводзілі расстрэлы мірных грамадзян, ваеннапалонных Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі. На гэты час ужо дасталі 650 загінулых. Аб гэтай акцыі знішчэння раней не было вядома", - адзначыў Сяргей Варановіч.
Пра месца масавага расстрэлу стала вядома з інфармацыйнага ліста, які прыйшоў ад відавочцы. У ім гаварылася аб пахаванні 5-6 чырвонаармейцаў. "У першы дзень былі знойдзеныя парэшткі 22 загінулых, кожны тыдзень колькасць загінулых расла на 50-60 чалавек. Акрамя гэтага, паводле папярэдніх дадзеных, там яшчэ 150-200 астанкаў будзе выяўлена", - праінфармаваў начальнік упраўлення.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-abarony