Урад Новай Зеландыі плануе ўвесці турыстычны падатак. Пра гэта піша [1] The Guardian.
Спаганяць спецыяльны збор плануецца з замежных падарожнікаў, складзе ён ад 25 да 35 новазеландскіх долараў (каля $ 17-24). Дзейнічаць падатак пачне, як чакаецца, з сярэдзіны 2019 года.
Вызваленыя ад падатку будуць толькі аўстралійцы і грамадзяне большасці краін Форуму ціхаакіянскіх астравоў.
Паводле падлікаў уладаў, дзяржава атрымае ў першы год збірання новага падатку парадку 80 млн новазеландскіх долараў. Атрыманыя сродкі плануюць накіраваць на развіццё турыстычнай галіны і на ахову прыроды.
Таксама паведамляецца, што з лістапада 2018 года павялічыцца кошт візы ў Новую Зеландыю.
У апошнія гады значна вырас паток турыстаў у краіну: штогод Новую Зеландыю наведваюць каля 3,8 мільёна замежных турыстаў.
БЕЛТА [2]
Спасылкі
[1] https://www.theguardian.com/world/2018/jun/15/new-zealand-tourist-tax-to-exempt-australians
[2] http://belta.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/novaya-zelandyya