21 чэрвеня ў 10.00 у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава, д.1, корп.2) адбудзецца Рэспубліканскі круглы стол “Адлюстраванне сучаснай Беларусі ў мастацкай літаратуры”.
Адно з найбольш актуальных пытанняў, якое хвалюе прадстаўнікоў гуманітарнай навукі, – фарміраванне нацыянальнай свядомасці і любові да сваёй краіны на падставе мастацкіх твораў. Мэта мерапрыемства — асэнсаванне перспектыў далейшага развіцця мастацкай літаратуры суверэннай Беларусі.
Тэматычныя напрамкі работы круглага стала — чалавек і час у сучаснай літаратуры Беларусі; надзённае ў літаратурна-мастацкім адлюстраванні сучаснікаў; родны кут у творчасці сучасных беларускіх пісьменнікаў; экалагічная і ваенная праблематыка беларускай літаратуры трэцяга тысячагоддзя; развіццё нацыянальнай літаратуры ў кантэксце сусветнай глабалізацыі; сацыяльная адказнасць і выхаваўчае значэнне мастацкай літаратуры канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя; родная мова як аснова нацыянальнай культуры і літаратуры; нацыянальная літаратура і сучасны стан гуманітарнай навукі і культуры.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-litaratura