Дарожныя слупкі, якія падымаюцца з зямлі, каб перагарадзіць транспарту шлях, і апускаюцца, каб прапусціць аўтамабілі жыхароў і арандатараў, усталявалі ў двары дома № 23 на пр. Незалежнасці. Падобныя канструкцыі ёсць на ўездзе да Палаца Незалежнасці.
Як распавёў намеснік кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Вадзім Пярэдня, устаноўку выраблялі на працягу даволі доўгага тэрміну, але дзякуючы цярплівасці і дыпламатычнасці жыхароў вынік дасягнуты.
- Справа ў тым, што дваром карыстаюцца многія суб'екты гаспадарання, дамовіцца з усімі аказалася нялёгка, - растлумачыў Вадзім Пярэдня. - Але ўсё атрымалася, некаторыя арандатары разам з жыхарамі дома прынялі ўдзел у фінансаванні гэтага праекта.
Ён прадугледжваў ўстаноўку абмежавальнікаў заезду, абсталяванне ўезду сістэмай відэаназірання. Ва ўсіх, хто мае права доступу, як у жыхароў, так і ў арандатараў, ёсць пульты для адкрыцця балардащ, дадаткова да гэтага замовілі і дыспетчарызацыю.
Зрэшты, жыхары раёна перакрываюць шлях у свае двары старонняму транспарту і больш традыцыйнымі метадамі. Не так даўно шлагбаўмы і сістэмы відэаназірання ўсталявалі ў двары дома № 12 на вул. Нямізе, у адным з двароў на вул. Гарадскі Вал. У адміністрацыю паступілі яшчэ некалькі заяў аб усталяванні шлагбаўмаў ў некаторых дварах у цэнтральнай частцы раёна.
minsknews.by [1]
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/postoronnim-vezd-vospreshhen-v-odnom-iz-dvorov-tsentralnogo-rayona-ustanovili-bollardyi/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk