Брытанскі прынц Луі, сын герцага і герцагіні Кембрыджскіх Уільяма і Кейт, будзе ахрышчаны 9 ліпеня ў Лондане, паведамляе афіцыйны акаўнт Кенсінгтонскага палаца ў Twitter.
Цырымонія адбудзецца ў Каралеўскай капліцы Сэнт-Джэймскага палаца. Прынц Луі будзе ахрышчаны архібіскупам Кентэрберыйскім Джасцінам Уэлбі. Луі Артур Чарльз нарадзіўся 23 красавіка ў лонданскай бальніцы святой Марыі. Па брытанскай каралеўскай традыцыі, ён будзе ахрышчаны ва ўзросце трох месяцаў, як і яго старэйшы брат Джордж.
ont.by [1]
Спасылкі
[1] http://ont.by/news/our_news/princ-yilyam-i-kejt-middlton-obyavili-daty-krescheniya-tretego-rebyonka
[2] https://zviazda.by/be/tags/vyalikabrytaniya