З 27 чэрвеня стаўка рэфінансавання зніжаецца з 10,5% да 10% гадавых, стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі ліквіднасці - з 11,75% да 11,5% гадавых, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
Адпаведнае рашэнне было прынята 20 чэрвеня праўленнем Нацыянальнага банка на штоквартальным паседжанні па грашова-крэдытнай палітыцы. "Гадавая інфляцыя запавольваецца. Прагноз развіцця сітуацыі ў эканоміцы, у знешнім гандлі, на валютным і дэпазітным рынках паказвае, што фармаваныя грашова-крэдытныя ўмовы забяспечаць знаходжанне інфляцыі ў рамках мэтавых параметраў", - падкрэслілі ў Нацбанку.
У маі 2018 года прырост спажывецкіх цэн у гадавым вымярэнні склаў 4,4% пры 5% у красавіку 2018 года. Гадавая базавая інфляцыя запаволілася да 2,9% (3,1% у красавіку), у тым ліку з прычыны ўмацавання беларускага рубля адносна кошыка замежных валют.
Наступнае штоквартальную пасяджэнне праўлення Нацыянальнага банка па грашова-крэдытнай палітыцы плануецца 19 верасня.
Як паведамлялася, стаўка рэфінансавання ў Беларусі ў мінулы раз зніжалася [1] 14 лютага 2018 года да 10,5% гадавых.
БЕЛТА [2]
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20180131/1517385557-stauka-refinansavannya-z-14-lyutaga-znizhaecca-da-105-gadavyh
[2] http://belta.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/stauka-refinansavannya