Больш за 500 рэканструктараў ваенных падзей збіраюцца ў Брэсце, каб у ноч на 22 чэрвеня аднавіць падзеі 77-гадовай даўніны. Свой злёт яны так і назвалі «22 чэрвеня. Брэсцкая крэпасць».
Па традыцыі ўдзельнікі ваенна-гістарычных клубаў аднаўляюць падзеі апошняга мірнага дня. У другой палове чацвярга яны пройдуць ад Брэсцкай крэпасці па вуліцах Зубачова і Гогаля да Савецкай. На Савецкай у гэты час іграе музыка 40-х гадоў, прагульваюцца парачкі ў адзенні таго часу.
Галоўная ж дзея разгорнецца на Кобрынскім умацаванні Брэсцкай крэпасці. Пасля мітынга-рэквіема ў пяць гадзін раніцы пачнецца рэканструкцыя абароны легендарнай цытадэлі.
Падзеі той страшнай ночы пакажуць аматары гістарычных рэканструкцый з Беларусі, Расіі, Украіны, Ізраіля, Аўстрыі, Японіі, Кітая, Эстоніі, Латвіі, іншых краін.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyalikaya-aychynaya-vayna
[4] https://zviazda.by/be/tags/brest