У Беларусі 2018-2020 гады пройдуць пад знакам Года малой радзімы. Адпаведны ўказ нумар 247 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент прыняты ў мэтах стымулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў насельніцтва, захавання гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны.
Савету Міністраў даручана сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскую праграму мерапрыемстваў па гэтай тэматыцы да 2020 года, а таксама забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па выкананні названай праграмы.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/god-maloy-radzimy-u-belarusi