Пра гэта паведаміў журналістам галоўны эканаміст упраўлення эканомікі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алег Грузінаў.
Нагадаем, у краіне Указам № 225, падпісаным 7 чэрвеня, пашырана сістэма безнаяўных жыллёвых субсідый.
«Адпаведнае палажэнне ўказа ўступае ў сілу з 1 жніўня. Работа па выяўленні такіх грамадзян ужо вядзецца. Безнаяўныя жыллёвыя субсідыі будуць улічаныя ў іх паведамленнях восенню. У ліпені запланавана правядзенне семінараў для арганізацый, якія ажыццяўляюць налічэнне субсідый з улікам прынятых змяненняў», — сказаў галоўны эканаміст.
Названы ўказ пашырыў катэгорыі грамадзян, якія могуць атрымаць безнаяўныя субсідыі на аплату паслуг ЖКГ. Згодна з дакументам, права на субсідыю па выяўляльным прынцыпе мелі адзінокія і непрацуючыя пенсіянеры і інваліды. Цяпер права на субсідыю атрымалі яшчэ грамадзяне, якія даглядаюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў, інвалідаў І групы або старых 80 і больш гадоў, і якія атрымліваюць сацыяльныя дапамогі на гэтыя мэты. Прычым атрымальнікам не спатрэбіцца збіраць даведкі, кудысьці хадзіць — налічваецца і падаўжаецца субсідыя аднолькава. Усю інфармацыю ў АРІП падасць Мінпрацы і сацабароны са сваіх актуальных баз.
Права на атрыманне субсідый па заяўным прынцыпе дадзена грамадзянам або сем'ям, якія не маюць уласнага жылля і пражываюць у здымных кватэрах альбо ў інтэрнаце прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці. Для атрымання субсідыі па заяўным прынцыпе трэба звярнуцца ў мясцовыя органы ўлады, у ЖЭСы або разлікова-даведачныя цэнтры, дзе можна напісаць адпаведную заяву. Субсідыя выдзяляецца пры ўмове, калі штомесячная сума платы за жыллёва-камунальныя паслугі пры нарматыўным іх спажыванні перавышае 20 % сярэднямесячнага сукупнага даходу сям'і ў горадзе і 15 % у сельскай мясцовасці.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/zhyllyo
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhkg
[5] https://zviazda.by/be/tags/zhyllyovyya-subsidyi