Беларусь прытрымліваецца дамоўленасцей па "Усходнім партнёрстве". Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з еўракамісарам па еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханесам Ханам.
Кіраўнік дзяржавы на перагаворах закрануў тэму ўдзелу Беларусі ва "Усходнім партнёрстве". Ён лічыць, што "Усходняе партнёрства" з'яўляецца добрым прыкладам нацэленасці Беларусі на эканамічнае супрацоўніцтва з Еўрасаюзам.
"Мы строга прытрымліваемся лініі дамоўленасцей ва "Усходнім партнёрстве", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён растлумачыў, чаму Беларусь развівае супрацоўніцтва ў рамках гэтай ініцыятывы: "Мы прапануем канкрэтныя рэгіянальныя эканамічныя праекты, якія вельмі патрэбны як Еўрапейскаму саюзу, Беларусі, так і ўсходнім суседзям - нашым і вашым. Гэта аснова, мы ідзём ад жыцця".
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/yohanes-han