22 чэрвеня ў 10.00 сталічная Заводская арганізацыя БРСМ правядзе ва ўрочышчы “Благаўшчына” маладзёжную працоўную акцыю.
У ёй прыме ўдзел Саюзная моладзь раёна: студэнты, працуючыя юнакі і дзяўчаты, байцы студэнцкіх атрадаў. Яны акажуць дапамогу ў навядзенні парадку на тэрыторыі ўрочышча.
Да ўдзельнікаў працоўнай акцыі далучацца і непаўналетнія, з якімі інспекцыя па справах непаўналетніх праводзіць прафілактычную работу.
Таксама адбудзецца мітынг-рэквіем, прысвечаны адкрыццю другой лініі мемарыяльнага комплексу на месцы лагера смерці “Благаўшчына”.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brsm