У Пухавіцкім раёне падлетак загінуў у аварыі з матацыклам пад Мар'інай Горкай. Такая інфармацыя размешчана на сайце МУС.
Аварыя адбылася 24 чэрвеня прыкладна ў 20.10 каля вёскі Дукора. Матацыклістка не справілася з кіраваннем і стукнулася ў раздзяляльную агароджу. Яна была шпіталізаваная. Сын 2003 года нараджэння, які ехаў разам з ёй, загінуў. Жанчына і яе сын - жыхары Гродна.
mvd.gov.by [1]
Спасылкі
[1] http://mvd.gov.by/main.aspx?guid=348063
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz