Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў да адмены гандлёвых бар'ераў і тарыфаў, якія ўвялі некаторыя краіны.
«ЗША настойваюць, каб краіны, якія ўвялі штучныя гандлёвыя бар'еры і пошліны на ўвозімыя тавары, адмянілі іх. Інакш з боку ЗША рушыць услед нешта большае, чым люстраныя меры», - напісаў прэзідэнт у Twitter. Гандаль мусіць быць сумленным, гэта не вуліца з аднабаковым рухам, падкрэсліў спадар Трамп.
Прэзідэнт ЗША ужо заяўляў, што Амерыка не дазволіць іншым краінам навязваць Вашынгтону гандлёвыя абмежаванні.
kommersant.ru [1]
Спасылкі
[1] https://www.kommersant.ru/doc/3668163
[2] https://zviazda.by/be/tags/donald-tramp
[3] https://zviazda.by/be/tags/zsha