Цяпер у Беларусі новыя кіраўнік Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, намеснікі міністраў інфармацыі, адукацыі і ЖКГ, старшыні райвыканкамаў, паслы, кіраўнік прадпрыемства.
Калі гутарка ішла пра кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, беларускі лідар загадаў ім рыхтавацца да ўборачнай з улікам страт ад засухі. Ён са шкадаваннем адзначыў яе наступствы. «Але гэтыя дажджы крыху выправілі сітуацыю, а ў вас («Зв». — на ўсходзе краіны) там наогул пасевы вельмі добрыя. Трэба сур'ёзна рыхтавацца, каб іх убраць. Таму што карміць будзеце ўсю краіну. Калі такое было, каб поўнач і паўночны ўсход забяспечвалі Беларусь. Ну і яшчэ поўнач Мінскай вобласці. Таму трэба звярнуць асаблівую ўвагу і падрыхтавацца да ўборкі», — даручыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт таксама яшчэ раз нагадаў аб важнасці правільнай работы з кадрамі, падтрымання вытворчай дысцыпліны. Дастойных работнікаў трэба забяспечыць працоўным месцам, добра іх арганізаваць. «Парадак і тэхналагічная дысцыпліна, як і вытворчая дысцыпліна наогул, — гэта пытанні нумар адзін. Стаўцеся вельмі строга да гэтых праблем. І не глядзіце па баках. Вы адказваеце за канкрэтную тэрыторыю. І там з вас запатрабуюць. У вас няма ні прыватных, ні дзяржаўных прадпрыемстваў. У вас там ёсць кіраўнікі і людзі, якім трэба забяспечыць іх галоўныя правы: на працу, зарплату, жыццё, ахову здароўя, адукацыю і гэтак далей», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Шмат пытанняў узнікла ў кіраўніка дзяржавы і да новага намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама. Асобна Прэзідэнт звярнуўся да Аляксандра Гучка, які цяпер — старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі. «Вы ведаеце, чым займацца і як. Прынцыповасць, сумленнасць, шчырасць. І недапушчальнасць рознага роду супрацьпраўных дзеянняў. Не дай бог карупцыя ці яшчэ штосьці. На злобу дня — вы бачыце, што адбываецца ў краіне. Літасці ў гэтым плане нікому не будзе. Гэта датычыцца ўсяго кіруючага саставу», — падкрэсліў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы назначыў:
Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:
Вераніка ПУСТАВІТ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-pustavit
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/prezident
[4] https://zviazda.by/be/tags/kadravyya-pytanni-0