— Жанчына працуе ў адной арганізацыі па працоўным дагаворы, у другой — па дагаворы падраду. У такой сітуацыі прызначаецца адна ці дзве дапамогі па цяжарнасці і родах?
Начальнік упраўлення сацыяльнага страхавання і пенсій Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Ларыса Капыльская:
Пунктам 30 Палажэння аб парадку забеспячэння дапамогамі па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах, зацверджанага пастановай Саўміна ад 28.06.2013 № 569, прадугледжана, што дапамога па цяжарнасці і родах прызначаецца па кожным месцы працы. Для атрымання дапамогі па цяжарнасці і родах па месцы працы па працоўным дагаворы і месцы працы па дагаворы падраду вам неабходна прадставіць лісткі непрацаздольнасці па кожным месцы працы. Выдача лісткоў непрацаздольнасці ажыццяўляецца ў колькасці, неабходнай для прадстаўлення па кожным месцы працы. Гэта трэба давесці да ведама доктара.
— Ці можа шматдзетны бацька звярнуцца па атрыманне вольнага ад працы дня ў тыдзень, калі ён адпрацоўвае 40 гадзін у тыдзень? Ці маюць права яму адмовіць у атрыманні такой гарантыі на падставе таго, што жонка ў цяперашні час не працуе?
Кансультант упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Святлана Коваль:
Згодна з часткай другой арт. 265 Працоўнага кодэкса маці (мачысе) ці бацьку (айчыму), апекуну (папячыцелю), якая выхоўвае (які выхоўвае) дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў альбо траіх і больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, па яе (яго) пісьмовай заяве выдзяляецца адзін дадатковы свабодны ад працы дзень у тыдзень з аплатай у памеры сярэдняга дзённага заробку.
Парадак і ўмовы атрымання аднаго дадатковага свабоднага ад работы дня ў тыдзень вызначаны Інструкцыяй, зацверджанай пастановай Мінпрацы і сацабароны ад 11 чэрвеня 2014 г. № 34 «Аб парадку і ўмовах атрымання дадатковых свабодных ад работы дзён».
Пункт 2 гэтага дакумента змяшчае ўмовы, пры выкананні якіх выдзяляецца адзін дадатковы свабодны ад працы дзень у тыдзень:
Пры гэтым пад занятымі разумеюцца грамадзяне, названыя ў артыкуле 2 Закона «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь», да якіх сярод іншых адносяцца тыя, хто працуе па працоўным дагаворы (кантракце), і тыя, хто ажыццяўляе догляд дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў. Калі хтосьці знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў, то ён адносіцца да катэгорыі асоб, якія працуюць па працоўным дагаворы (кантракце), а калі хтосьці ажыццяўляе догляд дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў і не працуе — да катэгорыі асоб, якія ажыццяўляюць догляд дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў.
Такім чынам, калі ў сям'і выхоўваюцца трое дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў і жонка знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў або ажыццяўляе догляд дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў і пры гэтым не працуе, вы маеце права на дадатковы свабодны ад працы дзень у тыдзень з аплатай у памеры сярэдняга дзённага заробку пры захаванні ўмоў, устаноўленых Інструкцыяй.
Святлана БУСЬКО
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-busko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[4] https://zviazda.by/be/tags/groshy