Старажытная вёска Будслаў. Ноч перад святам. Начная малітва пад дажджом. Пілігрымы прыехалі і прыйшлі пешкі ў мядзельскую вёску, каб аддаць паклон славутаму абразу Будслаўскай Божай Маці.
Сам абраз знаходзіцца ў санктуарыі – касцёле імя Найсвяцейсцай Панны Марыі. Сёлета ў санктуарыі – юбілей: дваццаць год, як славуты абраз быў каранаваны Папскімі каронамі. Нягледзячы на моцны дождж, апоўначы адбылася святочная працэсія вакол касцёльнай плошчы. Па традыцыі, перад фасадам храма прайшла і літургія з удзелам многіх святароў і біскупаў.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/religiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/maci-bozhaya-budslauskaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/budslau