Больш за сотню хлопчыкаў і дзяўчатак, якія адпачываюць у летніх аздараўленчых лагерах Пастаў і Пастаўскага раёна, наведалі нядаўна аэрадром «Азёры» дзяржаўнай авіяцыйнай аварыйна-выратавальнай установы «Авіяцыя».
Авіятары МНС пазнаёмілі дзяцей з будовай і прызначэннем верталётаў Мі-8 і AS-355NP, расказалі пра работу, якую выконвае выратавальная авіяцыя, а таксама далі магчымасць адчуць сябе ў ролі пілотаў і пасядзець за штурвалам вінтакрылых машын.
У канцы экскурсіі з дзецьмі правялі займальную віктарыну, расказаўшы пра тое, як паводзіць сябе ў надзвычайных сітуацыях і як іх не дапусціць, а таксама аб правілах бяспечных паводзін дома і на вуліцы.
Госці ўважліва слухалі работнікаў авіяцыйнага атрада і задавалі пытанні, якія іх цікавілі. А многія хлапчукі ўжо нават выказалі жаданне стаць ратавальнікамі ў будучыні. Вядома, пасля такой пазнавальнай экскурсіі!
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-moladz-demagrafiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/chyrvonaya-zmena-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/mns
[6] https://zviazda.by/be/tags/aviyatar
[7] https://zviazda.by/be/tags/pastauski-rayon