Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Палацы Незалежнасці ўручыў генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу.
Ва ўрачыстай абстаноўцы пагоны генерал-маёра атрымалі намеснік начальніка ўзбраення Узброеных Сіл - начальнік штаба ўзбраення Андрэй Федзін, першы намеснік начальніка тылу Узброеных Сіл - начальнік штаба тылу Аляксандр Панфёраў і начальнік Мінскага сувораўскага вучылішча Аляксандр Навуменка.
Пагоны генерал-маёра міліцыі былі ўручаны начальніку УУС Віцебскага аблвыканкама Івану Кубракову і начальніку УУС Брэсцкага аблвыканкама Аляксандру Астрэйку. Званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу прысвоена начальніку Гродзенскай рэгіянальнай мытні Андрэю Кавальчуку.
У Палацы Незалежнасці ўшаноўвалі і выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў - факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі, Акадэміі МУС, Інстытута нацыянальнай бяспекі, а таксама некаторых ваенных ВНУ Расіі. За выдатныя поспехі ў вучобе і ўзорнае выкананне воінскага абавязку лепшым з ваеннаслужачых аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў афіцэраў з паспяховым заканчэннем вучобы і з прысваеннем генеральскіх званняў. "Абарона Радзімы - гэта нялёгкі, але высакародная праца. Беларускі народ верыць у вас, разлічвае на вашу адказнасць і высокі прафесіяналізм. Вы павінны апраўдаць гэты давер і годна выканаць ускладзеныя задачы на вашым наступным службовым этапе", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Вырашальную ролю ў павышэнні баяздольнасці Узброеных Сіл гуляюць ваенныя кадры, заўважыў Прэзідэнт. Гэта людзі, якія прысвяцілі ўсё сваё жыццё абароне Айчыны. Ім трэба будзе вырашаць складаныя і адказныя задачы па забеспячэнню высокай вывучкі і зладжанасці органаў кіравання і войскаў, навучаць падпарадкаваных сучасным спосабам вядзення ўзброенай барацьбы.
"Асаблівую ўвагу звярніце, калі ласка, на ўмацаванне воінскай дысцыпліны, выхаванне ў вайскоўцаў пільнасці і пачуцці узаемавыручкі. Менавіта вы павінны служыць прыкладам для падначаленых. Памятаеце, што ва ўсе часы афіцэры з'яўляліся людзьмі абавязку, гонару і ўзорам дысцыплінаванасці", - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да вайскоўцаў.
БЕЛТА [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] http://www.belta.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka