Аграрыі вобласці пачалі ўборку азімых ячменю, пшаніцы, рапсу, іншых культур. З-за працяглай засухі кампанія стартавала раней за звычайнае.
А тут яшчэ дажджы перыядычна праходзяць, якіх так чакалі, калі колас наліваўся.
Экстрэмальнай назваў сёлетнюю ўборку намеснік старшыні Жабінкаўскага райвыканкама Аляксандр КУЧЫНСКІ:
— Ну хоць б таму, што вынікі ў розных гаспадарках вельмі адрозніваюцца, а праца і сродкі на вырошчванне той ці іншай культуры затрачваліся прыкладна аднолькавыя. Напрыклад, ААТ «Вазнясенскі» атрымала з гектара 61 цэнтнер азімага ячменю, а сельгаспрадпрыемства «Арэпічы» — толькі 17,4 цэнтнера, бо тут палеткі з гэтай культурай літаральна выпаліла сонца. Азімы ячмень ужо ўбралі ўсе гаспадаркі раёна, ураджайнасць на круг выйшла каля 43 цэнтнераў. Зараз раслінаводы выйшлі на ўборку рапсу. Працягваецца і корманарыхтоўка. Пакуль прагнозы можна рабіць вельмі асцярожна, але спадзяёмся, што зімоўку правядзём нармальна, без эканамічных страт.
У абласным камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама паведамілі, што ўсе раёны вобласці, акрамя Маларыцкага, пачалі ўбіраць азімы рапс. Вядзецца ўборка азімых ячменю і пшаніцы.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/selskaya-gaspadarka
[4] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-voblasc