Маладая сям'я з Наваполацка Андрэй і Вольга Зубкі любяць вандраваць і занатоўваць свае ўражанні ў відэаблогу. На іхняй відэастаронцы ў сеціве мільён праглядаў, чатыры тысячы падпісчыкаў. А пачыналася з таго, як Вольга, працуючы ў цырульні, апублікавала матэрыял «зрабі сабе прычоску». Прагляд быў на сотні і тысячы. Потым Андрэй і Вольга сталі здымаць нашыя абласныя цэнтры — архітэктуру, людзей, цяпер прыехалі ў суседні Полацк, каб зверху зняць старажытны горад. Нядаўна яны набылі квадракоптар і асвойваюць гэты від фота і відэа.
— Наша захапленне ўмацоўвае нашу сям'ю, — кажуць новапалачане.
Дарэчы, пасля нараджэння ў сям'і двойні ў Андрэя і Вольгі захапленне блогерствам і відэаздымкамі стала яшчэ больш натхнёным.
Гэта фота было зроблена на фоне славутай полацкай Сафіі.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya