На лугавых пагорках за вёскай Хралы Глыбоцкага раёна ў ноч з шостага на сёмага ліпеня прайшоў купальскі абрад, які быў арганізаваны ўдзельнікамі фальклорнага гурта “Варган” з Полацка пад кіраўніцтвам Вольгі Емельянчык.
– Мы выбралі гэтае месца для свята менавіта за тое, што некалі тут мясцовыя жыхары палілі купальскія вогнішчы, спявалі абрадавыя і летнія песні, – сказала Вольга Антонаўна. – Вясковыя бабулі ячшэ памятаюць тыя часы і памятаюць свае звычаі і песні. Таму мы вырашылі аднавіць старажытную трацыдыю, будзем з году ў год прыяджаць і працягваць яе. Трэба далучаць моладзь да сваіх духоўных крыніц. Нашыя трацыдыі – наш скарб!
У народных строях, у вянках, сплеценых з палявых кветак, пад сімвалічным купальскім колам над вогнішчам дзяўчыты і хлопцы вадзілі карагоды, танчылі гармонік і скрыпку, пацяшаліся ў народных гульнях. А на світанку пайшлі сустракаць сонца, якое, нажаль, схавалася за хмары.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Мінск-Полацк-Глыбокае
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya
[5] https://zviazda.by/be/tags/kupalle
[6] https://zviazda.by/be/tags/glybocki-rayon