Убачыць іх можна ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, дзе адкрылася вельмі цікавая, хаця і часовая, экспазіцыя «Ірдзяцца зоры нашых дзён», прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Дата 3 ліпеня займае асаблівае месца ў гісторыі нашай краіны і лёсе беларускага народа. Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам кожны дзень робіць унёсак у росквіт роднай зямлі.
Якуб Колас увесь час сэрцам і думкамі быў з беларусамі, якія змагаліся за свабоду і жыццё. У Ташкенце працавала Акадэмія навук Беларусі, там жа выйшаў зборнік песняра «Голас зямлі» і паэмы «Адплата», «Суд у лесе». Друкаваліся патрыятычныя вершы, артыкулы, у якіх моц і трывучасць беларусаў у змаганні за ўласную свабоду ставіліся ў прыклад.
На выстаўцы ўпершыню прадстаўлены матэрыялы з прыватнага архіва нашчадкаў Якуба Коласа, асабістыя рэчы і прыжыццёвы партрэт паэта, прывезеныя з Ташкента, фотаздымкі, невядомыя лісты песняра ды і інш.
Міра ІЎКОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/litaratura