На экабазе паблізу пустыні Му-Вус маляўнічае “жніво”.
На плантацыях плошчай каля 70 гектараў экалагічнай базы па вырошчванні лаванды "Аі", размешчанай на мяжы пустыні Му-Вус у Нінся-Хуэйскім аўтаномным раёне (Паўночна-Заходні Кітай), час збору ўраджаю, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
Рэкультывацыя пустынных участкаў і кропельнае абрашэнне далі магчымасць за чатыры гады засадзіць гэтую тэрыторыю лавандай, вярбенаю, хрызантэмамі, а таксама 20 з лішнім відамі дрэў, уключаючы мангольскую сасну і белую таполю. Такім чынам колішняя пустыня ператварылася ў квітнеючы аазіс. Экалагічная рэкультывацыя і пустынны турызм ўдала спалучаюцца з вырошчваннем і перапрацоўкай лаванды, з якой атрымліваюць такія каштоўныя прадукты, як гідралат і эфірнае масла.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya