У павеце Ліншань.
На плантацыях плошчай больш за 37,3 тыс гектараў у павеце Ліншань Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна (Паўднёвы Кітай) поўным ходам ідзе збор ураджаю лічжы, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
Як чакаецца, сёлета ў павеце Ліншань будзе сабрана 165 тысяч тон “кітайскай слівы”, што амаль на 28 працэнтаў больш, чым у 2017 годзе. Плады лічжы выкарыстоўваюць у ежу ў свежым выглядзе, рыхтуюць з іх розныя салодкія стравы (жэле, марозіва). Кансерваваныя з цукрам плады без лупіны і костачак экспартуюцца ў многія краіны. Яны выкарыстоўваюцца нават для вытворчасці традыцыйнага кітайскага віна. Плады часам сушаць цалкам, лупіна пры гэтым становіцца цвёрдай, а ўнутры свабодна перакочваецца сухая мякаць з костачкай. Такія сушаныя плады называюць арэхам лічы. У лічы змяшчаецца шмат вугляводаў, пектынавыя рэчывы, калій, магній і вітамін С. Аднак галоўнае - вельмі высокае ўтрыманне нікацінавай кіслаты - вітаміна РР, які актыўна перашкаджае развіццю атэрасклерозу.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya