Для атрымання сертыфіката абітурыент павінен звяртацца ў тую навучальную ўстанову, на базе якой ён здаваў дысцыпліны ЦТ. Згодна з Палажэннем аб парадку арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання, абітурыент атрымлівае сертыфікат асабіста пры прад'яўленні арыгінала пашпарта і пропуску з адзнакай "Тэсціраванне прайшоў". Сертыфікат выдаецца абітурыенту пад роспіс, а пропуск у яго забіраюць.
У выпадку немагчымасці атрымаць па ўважлівай прычыне сертыфікат асабіста, гэта можа зрабіць законны прадстаўнік непаўналетняга абітурыента (хтосьці з яго бацькаў або апекуноў) пры прад'яўленні:
Таксама сертыфікаты можа забраць прадстаўнік абітурыента пры прад’яўленні:
Паколькі сертыфікат – вельмі важны афіцыйны дакумент, правяраць дакладнасць яго афармлення, у прыватнасці, напісанне прозвішча, імя і імя па бацьку, трэба неадкладна, інакш праблемы абавязкова ўзнікнуць ужо пры падачы дакументаў у прыёмную камісію. У тым выпадку , калі абітурыент сапсаваў або страціў сертыфікат, яго могуць замяніць. Для гэтага трэба звяртацца ў Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. Але дублікат выдаецца на працягу пяці дзён з моманту падачы адпаведнай заявы.
У выпадку замены дакумента, які сведчыць асобу, у перыяд паміж датай рэгістрацыі ў якасці абітурыента і датай выдачы сертыфіката апошні афармляецца ў адпаведнасці з данымі новага дакумента, які сведчыць асобу.
Тыя, хто здаваў тэсты ў рэзервовыя дні, змогуць атрымаць сертыфікаты толькі ў БДУ з 13 ліпеня.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya