Так называецца праект вядомага фотамайстра Анатоля Дрыбаса, які знаёміць з прыгажосцю беларускай прыроды.
Анатоль Пракоф’евіч – член Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў, фотакарэспандэнт выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі” і даўні аўтар часопіса “Родная прырода”.
За дзесяцігоддзі працы Анатоль Дрыбас выдаў сорак альбомаў са сваімі фотаздымкамі. І большая іх частка прысвечана беларускай прыродзе – далікатнай, таямнічай і незвычайна прыгожай. Яго высокапрафесійныя работы ўжо шмат гадоў запар упрыгожваюць старонкі галоўнага экалагічнага выдання краіны.
Некаторыя з фоташэдэўраў можна ўбачыць і ў гэтай прэзентацыі.
Дарэчы, з 6 па 15 ліпеня ў Гродне дзейнічае фотавыстава гэтага вядомага фотамастака пад назвай “Мая Беларусь”, прысвечаная Году малой радзімы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-kolasava-1
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/ekalogiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/god-maloy-radzimy-u-belarusi