Калі прыслухацца да парад вопытных агароднікаў, то ўсё проста: трэба сачыць за бульбай. Як толькі на ёй з'явяцца жоўтыя плямы, трэба распачынаць ахоўныя апырскванні памідораў.
Першай на фітафтору захворвае бульба, а затым ад яе заражаюцца памідоры. Гэта ўсё ў ідэале. А на практыцы часта праводзяць апырскванне бульбы ад каларадскага жука. А каб забіць адразу двух зайцоў, для прафілактыкі ў раствор дадаюць прэпараты ад фітафторы. У выніку нашая бульба можа і не захварэць, а шкодныя фітафтарозныя споры прыляцяць ад лянівых суседзяў.
Таму адразу, як толькі расада высаджана ў грунт, адлічваем два-тры тыдні і праводзім першую прафілактычную апрацоўку ад комплексу хвароб.
Другую прафілактычную апрацоўку праводзяць, калі на раслінах з'явяцца першыя бутоны.
Самы рызыкоўны час — пачатак ліпеня, калі пачынаюцца туманы. У гэты час трэба рыхтавацца змагацца з фітафтарозам. Не спадзявацца на адны фунгіцыды, трэба выконваць яшчэ і простыя прафілактычныя прыёмы:
Калі пачынаецца збор пладоў, змагацца з фітафторай можна толькі кітайскай сумессю (100 г мачавіны + 5 г борнай кіслаты + 3 г меднага купарвасу + 3 г жалезнага купарвасу + 1 г марганцоўкі на 10 л вады) або сумессю на аснове зялёнкі (зялёнка — 1—1,5 ч. лыжкі, медны купарвас — 1,5 ч. лыжкі, сода харчовая — 7 ст. лыжак, вапна гашаная — 1 ст. лыжка, малако каровіна — 2 л). Дадаць вады і давесці аб'ём да 10 л. Змяшаць, працадзіць і апырскаць усе расліны і глебу каля таматаў.
Ірына Тамковіч
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-tamkovich
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/krynichka