Заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў рэгіён старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.
Упаўнаважаны Прэзідэнта па Брэсцкай вобласці на рэгулярнай аснове маніторыць стан спраў у эканоміцы і кадравай палітыцы рэгіёна. Паводле яго слоў, мэта сённяшняй рабочай паездкі - пераканацца ў тым, наколькі арганізавана ўступаюць сельгаспрадпрыемствы ва ўборачную кампанію, а таксама разгледзець пытанні, звязаныя з праблемнымі гаспадаркамі. Ён адзначыў, што работы ідуць даволі зладжана і ў полі, і на прамысловых прадпрыемствах. Вобласць мае нядрэнныя паказчыкі па выніках паўгоддзя.
"За агульнымі, у прынцыпе, нядрэннымі паказчыкамі трэба больш удзяляць увагі праблемным гаспадаркам. У цэлым па вобласці 60 працэнтаў гаспадарак маюць стабільную, добрую эканоміку. Каля 15 працэнтаў - гэта так званыя сераднякі. І каля 20 працэнтаў гаспадарак маюць дрэнныя фінансавыя паказчыкі. Прычым гэта не здарылася год таму, а мае хранічны характар. Таму намаганні абласных, раённых кадраў трэба накіраваць менавіта на тое, каб аднавіць патэнцыял гэтых гаспадарак і такім чынам дабавіць у цэлым", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.
Старшыня Савета Рэспублікі лічыць, што з праблемнымі гаспадаркамі трэба працаваць кропкава, пачынаючы з падбору, падрыхтоўкі і расстаноўкі кадраў. "Трэба ствараць умовы для таго, каб кадры замацоўваць. Тым больш што для Брэсцкай вобласці, Баранавіцкага раёна тут не павінна быць нейкіх праблем. Гэта даволі ўрбанізаваны рэгіён з добрымі камунікацыямі. Таму патрэбны індывідуальны падыход у рабоце з кадрамі, у тым ліку - пытанні матэрыяльнай зацікаўленасці. Патэнцыяльныя магчымасці для гэтага тут ёсць", - падкрэсліў ён.
Міхаілу Мясніковічу далажылі аб ходзе ўборкі збожжавых у Брэсцкай вобласці. Сёння ён мае намер наведаць гаспадаркі Баранавіцкага, Ляхавіцкага, Ганцавіцкага і Івацэвіцкага раёнаў.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mihail-myasnikovich-2
[3] https://zviazda.by/be/tags/zbozhzhavyya-kultury
[4] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-voblasc