Гендырэктара аднаго з дзяржхолдынгаў затрымалі за хабар у 85 тыс. еўра, паведаміла старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Вераніка Пасмецьева.
"Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі МУС за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры ад прадстаўніка камерцыйнага суб'екта затрымалі ў Мінску генеральнага дырэктара аднаго з дзяржаўных холдынгаў. Памер незаконнага грашовага ўзнагароджання за забеспячэнне перамогі ў тэндэры на закупку тэхналагічнага абсталявання і своечасовай аплаты склаў 85 тыс. еўра", - праінфармавала Вераніка Пасмецьева.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/habar-0