Цырымонія развітання з былым старшынёй Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 1-га склікання Мікалаем Іванавічам Дземянцеем прайшла 12 ліпеня ў Мінску.
Мікалай Дземянцей памёр 10 ліпеня.
У 1990-1991 гадах Мікалай Дземянцей узначальваў Вярхоўны Савет БССР. Пад яго старшынствам Вярхоўны Савет 27 ліпеня 1990 г. прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. У 1996-2000 гады быў сябрам Савета Рэспублікі.
Дземянцей Мікалай Іванавіч нарадзіўся ў 1930 годзе ў вёсцы Хотліна Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. У 1959 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (БСГА), у 1964 г. - Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. З 1952 году быў на выкладчыцкай, гаспадарчай і партыйнай працы ў Віцебскай вобласці. У 1970-1974 гады - інспектар, з 1977 года - загадчык сельскагаспадарчага аддзела, у 1979-1989 гады - сакратар ЦК КПБ. У 1989-1990 гады быў старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета СССР, членам Савета Федэрацыі СССР. Аўтар кнігі ўспамінаў "Урокі жыцця".
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне [2] ў сувязі са смерцю беларускага дзяржаўнага дзеяча Мікалая Дземянцея.
БЕЛТА [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://zviazda.by/be/news/20180711/1531290827-lukashenka-vykazau-spachuvanni-u-suvyazi-sa-smercyu-dzemyanceya
[3] http://www.belta.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/mikalay-dzemyancey