Прамыя трансляцыі матчаў ЧС па футболе працягваюць лідзіраваць па праглядах у тэлеэфіры і на інтэрнэт-пляцоўках. Як адзначаюць у Белтэлерадыёкампаніі, мяркуючы па сацыялагічным даследаванні, найбольш актыўна беларускія балельшчыкі глядзелі матчы з удзелам зборнай Расіі.
У эфіры тэлеканалаў «Беларусь 5» і «Беларусь 2», якія і вядуць трансляцыі ЧС па футболе-2018, гульні мундзіялю паглядзелі 2 мільёны 685 тысяч чалавек — гэта 38 % усяго гарадскога насельніцтва Беларусі ва ўзросце большым за чатыры гады.
Найвышэйшую цікавасць балельшчыкаў выклікалі матч паміж зборнымі Расіі і Іспаніі (яго паглядзелі 1 мільён 60 тысяч чалавек) і гульня Расія — Харватыя (1 мільён 430 тысяч чалавек). Дарэчы, апошні з іх у трансляцыі на сайце БТРК паглядзелі 899 тысяч інтэрнэт-карыстальнікаў. А разам з 25 чэрвеня па 7 ліпеня «футбольныя тэмы» на сайце tvr.bу набралі 4,5 мільёна праглядаў!
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen