У фестывальным Віцебску на Плошчы зорак каля Летняга амфітэатру алдбылася жараб’ёўка паўфіналу конкурсау выканаўцаў эстраднай песні. Нагадаем, удзел у ім бяруць сёлета прадстаўнікі 21 краіны, сярод якіх Гвінея і Егіпет – упершыню.
“Шчаслівыя нумары” выканаўцўы з большымі ці меншамі ваганнямі выбіралі сабе самі, здымаючы адзін з двух дзясяткаў сімвалічных медалёў, якімі былі ўпрыгожаны дрэвы на пляцоўцы. Такім чынам, адкрые творчае спаборніцтва спявачка з Кыргызстана Ажар Чалушава, а апошнім перад журы выступіць прадстаўнік Арменіі Валодзя Атанесян. Беларусукаму канкурсанту Яўгену Курчычу дастаўся нумар 8. “Добры нумар, знак бясконцасці”, - заўсміхаўся спявак, якога горача падтрымала віцебская публіка.
Паўфінальны канцэрт пройдзе заўтра ў канцэртнай зале “Віцебск”. Кожны ўдзельнік прадставіць песню кампазітара сваёй краіны і на сваёй мове, а суддзі закрытым галасаваннем вызначаць 15 найлепшых маладых артыстаў, якія і працягнуць барацьбу ў двухдзённым фінале.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/slavyanski-bazar-u-vicebsku