Беларускія клубы ўдала правялі свае паядынкі ў першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы.
Футбалісты мінскага «Дынама» гулялі ў гасцях у ірландскага «Дэры Сіці» і адкрылі лік ужо на 2-й хвіліне, гол на рахунку харвацкага легіянера Ніна Галавіча. У другім тайме перавагу павялічыў Уладзімір Хвашчынскі, устанавіўшы канчатковы лік сустрэчы — 2:0.
Салігорскі «Шахцёр» таксама на выездзе сапернічаў з валійскай камандай «Конас-Кі» і ў першым тайме двойчы паразіў вароты гаспадароў. На 21-й хвіліне вызначыўся Макс Эбонг, а праз 13 хвілін — Эліс Бакай. Трэці мяч на рахунку Міхаіла Шыбуна — 3:1 на карысць беларускай дружыны.
Паядынкі ў адказ беларускія клубы правядуць на сваіх палях 19 ліпеня, адзначым, што мінчане плануюць згуляць на абноўленым стадыёне «Дынама».
Нагадаем, брэсцкае «Дынама» пачне выступленне з 2-га раўнда кваліфікацыі. 26 ліпеня яны прымуць грэчаскі «Атрамітас» на сваім полі, а 2 жніўня згуляюць у Афінах.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/alimpiec