Класіка каля Ратушы, фестываль «Наш Грунвальд» і бясплатныя экскурсіі па Мінску. Афіша «Звязды» з 16 па 22 ліпеня.
Дзе: Плошча Свабоды
Калі: 21 ліпеня
Колькі каштуе: бясплатна
Мінчане і госці горада зноў змогуць атрымаць асалоду ад музыкі вядомых кампазітараў пад адкрытым небам на канцэртах «Класіка каля Ратушы з velcom»
Сёлета аматараў класічнай музыкі чакае абноўленая канцэртная праграма, а галоўнай яе асаблівасцю стане выступ «вялікіх» аркестраў - ужо пацвердзілі свой удзел Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь і Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь.
21 ліпеня канцэрт пройдзе пад назвай «Чароўны свет аперэты».
Дзе: Лошыцкая сядзіба (пр-д Чыжэўскіх, 8-2)
Калі: па 9 верасня
Колькі каштуе: 3 р.
З 20 мая ў філіяле «Музей «Лошыцкая сядзіба» ДУ «Музей гісторыі горада Мінска» працуе выстава «Куфэрак: на вайне і ў бальнай залі», якая прысвечанана свецкай модзе і вайсковаму абмундзіраванню ХІХ стагоддзя. Праект арганізаваны ў супрацоніцтве з творчай суполкай «Куфэрак».
На выставе прадстаўлены рэканструкцыі паўсядзённых, балёвых і вячэрніх касцюмаў, якія насілі жыхаркі беларускіх зямель, а таксама вайсковыя мундзіры і мужчынскае цывільнае адзенне. Дапаўняецца экспазіцыя аўтэнтычнымі аксэсуарамі эпохі з прыватнага збору.
Дзе: тэрыторыя музейнага комплексу «Дудуткі»
Калі: 21 - 22 ліпеня
Колькі каштуе: ад 10 р. на kassy.by [2]
Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі «Наш Грунвальд» сёлета пройдзе на тэрыторыі музейнага комплексу «Дудуткі» ў дзясяты раз.
Юбілейны фестываль прысвецяць ваеннай і свецкай культуры, традыцыям нашых продкаў, а галоўнай падзеяй стане рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы - самай маштабнай бітвы сярэднявечнай Еўропы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 г. паміж войскамі Тэўтонскага Ордэна і саюзнікаў: Вялікага Княства Літоўскага (сучасная Беларусь) і Каралеўства польскага.
Удзельнікаў чакаюць конны і рыцарскі турніры. На галоўнай сцэне традыцыйна адбудзецца «фестываль у фестывалі» - музычны open-air «Баль пасля Бітвы». На сцэну падымуцца калектывы, выканаўцы folk / folk-rock / rock / metal музыку і музыку сумежных кірункаў.
Дзе: у розных мясцінах Мінска
Калі: штодзённа
Колькі каштуе: бясплатна
Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі «Наш Грунвальд» сёлета пройдзе на тэрыторыі музейнага комплексу «Дудуткі» ў дзясяты раз.
Праект «Вандроўкі ў мінулае» працуе згодна з прынцыпам Free Walking Tours - гэта бясплатныя пешыя экскурсіі, сацыяльны праект, мэтай якога з'яўляецца азнаямленне з гісторыяй горада. Такія экскурсіі будуць цікавымі як гасцям, так і жыхарам горада.
- Кожны жадаючы можа прыйсьці на вандроўку, па сканчэнні якой, калі вам спадабалася, вы можаце дапамагчы разьвіцьцю праекту, пакінуўшы чаявыя, - паведамляе гісторык і арганізатар экскурсіі Павел Дзюсекаў. Кожны можа выбраць [3] вандроўку на свой густ.
Дзе: Гасцёўня Уладзіслава Галубка (вуліца Старавіленская, 14)
Калі: з 12 ліпеня па 5 жніўня
Колькі каштуе: удакладняць у касе
Вы жадаеце дакрануцца да цудоўнага і неспазнанага свету чараўніцтва? Тады ў вас ёсць выдатны шанц здзейсніць цікавую вандроўку ў свет знакамітага чараўніка. На выставе прадстаўлены прадметы з прыватнай калекцыі. У іх ліку - арт-работы беларускіх і замежных мастакоў, майстроў-прыхільнікаў Гары Потэра і яго сяброў, жывапіс, скульптуры.
Магія пачнецца яшчэ пры ўваходзе ў залу. Кожны наведвальнік пройдзе размеркаванне пры дапамозе Сартавальнага Капелюша – зусім як вучань, які толькі што паступіў у школу чараўніцтва. Калі Капялюш вырашыць, на які з чатырох школьных факультэтаў вас прымуць, тады і працягнецца вандроўка.
Таксама на выставе можна будзе згуляць на мятле ў квідыч.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://kassy.by/index.php?event_type=festival
[3] https://vk.com/vandrouki_u_minulaje
[4] https://zviazda.by/be/tags/raim-shadzic