Дзень танкіста адбудзецца 9 верасня ў парку Перамогі на плошчы ў 100 га. "Танкавы" фэст пройдзе пры падтрымцы Мінгарвыканкама, паведамілі ў мінскім цэнтры распрацоўкі World of Tanks.
"У другую нядзелю верасня Мінск зноў прыме фестываль "Дзень танкіста", які стаў традыцыйным для прыхільнікаў гульні World of Tanks, - адзначылі ў кампаніі. - Як і год таму, сталічны парк Перамогі рыхтуецца сустрэць дзясяткі тысяч гульцоў з сем'ямі і сябрамі".
Паводле інфармацыі арганізатараў, сёлета фестываль выходзіць на новы ўзровень. Да прыкладу, толькі зону асабістага заліку плануецца павялічыць да 200 камп'ютараў. Такім чынам, у Мінску будзе ўстаноўлена адна з самых вялікіх гульнявых зон пад адкрытым небам у СНД. "Усіх, хто далучыцца да свята, чакае шмат прыемных сюрпрызаў - забавы для ўсёй сям'і, фуд-корты, падарункі і розыгрышы, салют і выступу хэдлайнераў, імёны якіх будуць названы пазней", - распавялі ў цэнтры распрацоўкі.
Дзень танкіста праводзіцца штогод з 2011 года. У мінулым годзе ён сабраў [1] больш за 100 тыс. удзельнікаў. "Такім чынам Дзень танкіста па маштабе і колькасці гасцей перасягнуў найбуйнейшую падзею гульнявой індустрыі ў ЗША BlizzCon", - падкрэслілі ў кампаніі.
Фестываль 2017 года адкрываў мэр Мінска, які прыехаў на свята на браневіку. На галоўнай сцэне выступілі 5'NIZZA, "Без Білета", "Ундервуд" і Найк Барзоў. Усяго на мерапрыемстве было 45 забаўляльных зон для дзяцей і дарослых, больш за 30 фуд-кортаў і гульнявая зона World of Tanks на 120 камп'ютараў.
БЕЛТА [2]
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20170911/1505131743-u-minsku-adznachyli-dzen-tankista
[2] http://www.belta.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzen-tankista